Навіны

У Вялікай Бераставіцы прайшла дыялогавая пляцоўка “Хлеб - это жизнь… Фронтовой, тыловой, блокадный”. Экспертамі дыялогавай пляцоўкі выступілі Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Антон Кулісевіч і загадчык сектара культуры Бераставіцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РДГА “Белорусское общество “Знание” Наталля Таргонская. Удзельнікамі мерапрыемства стала моладзь, якая працуе у раёне.
У Музеі Вавёркі прайшла дыялогавая пляцоўка “Памяти жертв Холокоста”. Удзельнікі, члены ваенна-патрыятычнага клуба “Багратион” і вайскоўцы памежнай заставы “Семёновка”, сабраліся, каб абмеркаваць урокі гісторыі і нашу адказнасць перад будучымі пакаленнямі. У ролі экспертаў выступілі намеснік пракурора Бераставіцкага раёна Аляксандр Стальбоўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама Алена Ігнатовіч, старшыня раённай арганізацыі РГАА “Белорусское общество “Знание”, загадчык сектара культуры Бераставіцкага райвыканкама Наталля Таргонская, старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Алена Сілкова, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Мішэль Перко. Веданне урокаў Халакосту неабходна, перш за ўсё, для таго, каб падобны генацыд не паўтарыўся супраць якога-небудзь народа на Зямлі. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі прыйшлі да адзінага меркавання, што важна памятаць пра тых, хто перажыў столькі пакут, і хто ўжо ніколі не пражыве сваё адзінае цудоўнае жыццё. Думаючы пра…
У пошуках гісторыі: папаўняем фонды музея з прыватных рук. Сёння наш культурны дэсант адправіўся ў госці да Казловай Тамары Уладзіміраўны, каб прыняць у дар унікальныя прадметы. Кожная такая рэч – гэта не проста прадмет побыту, а жывое сведчанне эпохі, якое будзе захавана для будучых пакаленняў.
Сёння хлопцы са школьнага лагера атрымалі незабыўныя ўражанні ў Музеі Вавёркі! Яны прынялі ўдзел у квэсты "Таямніцы музейнага дворыка", які падарыў ім магчымасць не толькі актыўна правесці час, але і пагрузіцца ў захапляльны свет гісторыі і культуры роднага краю.
Музеі Вавёркі прайшла лекцыя "Сімвалы маёй краіны". Лекцыя пакінула глыбокае ўражанне і дапамагла лепш зразумець значэнне нашых галоўных нацыянальных сімвалаў. Лектар падрабязна раскрыла гісторыю стварэння і значэнне кожнага элемента герба і сцяга. Была падкрэслена думка, што павага да сімволікі - гэта, перш за ўсё, павага да сваёй краіны і яе гісторыі. Мерапрыемства дапамагло адчуць гонар за сваю незалежную дзяржаву. Матэрыял быў пададзены даступна і цікава.
Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы наведалі ваеннаслужачыя з заставы “Сямёнаўка”. Экскурсійная праграма была вельмі насычанай і пазнавальнай.

Навіны